Галоўны герой гульні – водаправоднік Марыё – ператварыўся не толькі ў сімвал
Падказку ў развязанні вышэйпазначанага пытання знаходзім у артыкуле нямецкай журналісткі Марты Мэрцэнлінднэр “Эўрапейскія далягляды японскіх гульняў”. Не так даўно на старонках тыднёвіка “Düsseldorfer Verborgenheit”[223] фраў Марта абвесціла пра сенсацыйнае адкрыццё. Яна вызначыла, што сюжэты многіх кампутарных гульняў японскіх распрацоўнікаў не ёсць вынікам вылучна іх аўтарскай фантазіі. Журналістка выявіла прысутнасць у гэтых сюжэтах шматлікіх пазычанняў з гістарычна зафіксаваных здарэнняў. Японскія распрацоўнікі не шкадавалі сродкаў на паездкі па архівах і бібліятэках Еўропы ды Амерыкі. Іх цікавілі зборы дакументаў і матэрыялаў, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра даўнія забавы ці дзівосныя выпадкі. Фраў Марта згадвае, што з асаблівым імпэтам японцы ўчашчалі ў архіў Ватыкана. Найперш іх цікавіла калекцыя пад грыфам “Homo ludens”. Менавіта адтуль яны ўзялі шмат звестак, якія склалі аснову разнастайных відэагульняў.
У гэтым сэнсе не сталася выняткам і гульня
Перш чым звярнуцца наўпрост да пытання даследніцкіх росшукаў, варта сцісла нагадаць сюжэт
Па дарозе герой разам з тым збірае манеты і бонусы: б’е галавой па адмысловых блоках, пазначаных пытальнікам, а таксама натрапляе на сакрэтныя сховы манет у цагляных мурах. Істотны бонус – памаранчавы грыб. Здолеўшы яго ўзяць, Марыё робіцца вялікім, то бок ператвараецца ў Супер-Марыё. Калі ў стане “Супер” персанаж здабывае як бонус кветку, ён робіцца Агністым Марыё і атрымлівае магчымасць кідацца вогненнымі клубкамі. Яшчэ адзін бонус – гэта зорка, якая скача наперад. Злавіўшы яе, Марыё робіцца на пэўны час непаразлівым і можа знішчаць праціўніка адным сваім дотыкам.
Небяспечная вандроўка персанажа адбываецца па зямлі, у лёхах пад зямлёй, пад вадой, па агромністых грыбах і платформах, што вісяць у паветры. На кожным чацвёртым узроўні ён трапляе ў замак, дзе даводзіцца змагацца з чарапахападобным цмокам. Шторазу, апроч апошняга ўзроўню, пасля перамогі над цмокам героя сустракае жыхар Грыбнога каралеўства, які кажа: “Дзякуй, Марыё, але наша прынцэса ў іншым замку!”.[224]
Акурат з паведамлення Марты Мэрцэнлінднэр і сюжэта гульні
Яшчэ ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. у некаторых паветах Магілёўскай губерні існавалі дзіўныя выразы “вадзіць Марымона”, “вадзіці Марыкона”, “вадзіць Мар’яна”. Дзіўныя таму, што этнографам не шчасціла выявіць іх дакладнага значэння, бо “белорусские крестьяне, употребляя сии словестные конструкции, никогда не осмеливались объяснить их истинный смысл, а лишь воровато улыбались и утверждали, что не могут вспомнить всё”.[225] Этнограф Адольф Санькоўскі быў перакананы, што ў гэтым выпадку мы сутыкаемся з сінонімам выразу “вадзіць вала”, ад якога паходзіць дзеяслоў “валаводзіць”. І тое, і другое азначае “марудзіць”. З ім пагаджаліся і Лук’ян Дазорцаў, і Андрэй Беларэцкі. Даследніку Мікіту Ракіцкаму ў гэтых фразах бачылася водгулле “древнебелорусских богатырских былин”. Ён лічыў, што “изначально сие речение имело иной вид, а именно
Знайсці згаданую Е. Раманавым легенду не ўдалося, а сам ён не пакінуў ніякіх спасылак на які-небудзь пашыраны яе варыянт. Аднак ускоснае падабенства да прыведзенага ім кароткага пераказу назіраецца ў шэрагу народных казак, зафіксаваных на Ўсходзе Беларусі.[228] У казцы “Марка Суччы сын” галоўны герой выпраўляецца ратаваць ад трохгаловага змея “царовых дачок”. У казцы “Іван Мар’ін сын” аб’ектам выратавальнай місіі з’яўляецца “князева жана”, якую выкраў “смок”. Герой казкі “Мірон Беларасейскі” ратуе з цмачыных капцюроў “каралеву белаліцу”. Ва ўсіх гэтых казках цэнтральныя фігуры зазнаюць звычайныя для чарадзейнага цыклу выпрабаванні, якія цяжка адназначна звязаць з сюжэтам гульні
Марка Суччы сын у фінальнай бітве са змеем патрапляе “пад змеева полымя, пад гадаў умалот”. Хутчэй за ўсё, слова “ўмалот” тут звязана не столькі з вобразам крывавага жніва, як можа падасца на першы погляд, а акурат з ударамі молата. Не дарма ў казцы гаворыцца, што асілак “ад гадава ўмалоту ўвярнуўся”. Іван Мар’ін сын, ваюючы са “смокам”, кідае ў ворага сваю “булдаву на дваццаць пяць пудоў”: “Шыбане Іван у смока булдаву сваю крэпкую, а варачаецца яна з тройчай сілаю”. Напэўна, маецца на ўвазе не тое, што булдава (яна можа вельмі нагадваць молат) адспружньваецца ад “таўстой скуры” пачварыны, а тое, што пачварына сама шпурляе колькі булдаў у адказ. Бітва Мірона Беларасейскага з цмокам у казцы пададзена досыць схематычна, без лішніх дэталяў (у выніку нават невядома, якой зброяй асілак перамог). Але да гэтага ў казцы ёсць эпізод, дзе Мірон прабіраецца праз дзіўнае “поле капанае”. На гэтым полі яму сустракаюцца ворагі – блізняты з’ядоткі, якіх ён без кампрамісаў вынішчае “мечам-самасечам”. У першым чытанні мы прынялі з’ядотак за нейкі варыянт дробных пачвар накшталт заходнееўрапейскіх злобных гномаў. Але пры высвятленні паходжання іх назвы адкрылася, што насамрэч гэта адно з дыялектных абазначэнняў расіцы – жамяраежнай расліны, якая належыць да аднаго сямейства з венерчынай мухалоўкай.[229] Падабенства з
Паўторныя аналітычныя захады з мэтай лакалізаваць геаграфічны абсяг, на якім адбываецца дзеянне ў разгляданых намі трох казках, не даў плёну. Ніякіх адметных геаграфічных аб’ектаў у параўнанні з рознымі іншымі казкамі ў іх не сустракаецца. Толькі ў “Міроне Беларасейскім” утрымліваецца пэўная алюзія, хутчэй спароджаная заклапочанай даследніцкімі пошукамі свядомасцю, чым ад пачатку закладзеная казачнікам: “Прайшоў Мірон трошку, відзіць быстру вогненну рэку ў сажавых берагах, а на рацэ калінавы мост”, – апавядаецца ў адным з эпізодаў.[230] Толькі навуковая аб’ектыўнасць, нежаданне падганяць факты пад уласную канцэпцыю і тым самым прыпадабняцца сумнавядомаму Лаўрэнцію Абэцэдарскаму спыніла нас ад спекуляцыйных інтэрпрэтацыяў гэтага фрагменту. “Сажавы берагі” засталіся берагамі з сажы, а не ператварыліся ў берагі Сожа (Сажа). Мы ўзбіліся церабіць іншы шлях.
Усе тры казкі сваім часам публікаваліся з належнымі каментарамі. Таму нам вядома, дзе, калі і ад каго іх занатавалі этнографы. Казка “Марка Суччы сын” занатавана ў вёсцы Даўгалессе Рэчыцкага раёна Менскай губерні ў 1888 г. ад Гервасія Здольніка. Казку “Іван Мар’ін сын” у 1900 г. распавёў жыхар вёскі Данілавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Самсон Куторга. Казкай “Мірон Беларасейскі” збіральнікаў фальклору ў 1938 г. пацешыла вядзьмарка, камсамолка і проста красуня Вольга Громава, якая жыла ў вёсцы Насовічы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Калі зірнуць на мапу і аб’яднаць пералічаныя вёскі лініямі, то атрымаецца амаль правільны трохкутнік, у пункце перасячэння трох бісектрыс якога месціцца Гомель. Зыходзячы з гэтага, мы вылучылі працоўную версію: гістарычныя падзеі, якія склалі сюжэтны падмурак трох казак, разгортваліся ў Гомелі або яго наваколлі.
Гэтая версія дазволіла рабіць наступныя даследніцкія крокі і марш-кідкі больш мэтанакіраванымі, засяродзіцца на гістарычных матэрыялах, звязаных з гомельскім сярэднявеччам. Аднак нам па-ранейшаму не ставала невядомага дакументу з архіваў Ватыкана. На дапамогу прыйшоў інжынер Віторыё Пэльвіні – муж нашай колішняй сяброўкі, удзельнік “Таварыства аматараў гісторыі італьянскага футболу імя Умбэртына Казальскага” (Мілан). Яго задача троху спрашчалася, бо ў вялізным масіве дакументаў з архіваў Святога Пасаду трэ’ было шукаць толькі тыя, дзе згадваўся Гомель. Дзякуючы стараннай каталагізацыі назапашаных у Ватыкане гістарычных крыніц высілкі В. Пэльвіні не нагадвалі пошук іголкі ў стозе сена і ўжо на шосты дзень завершыліся неспадзяваным поспехам. Так мы атрымалі фотакопію лацінамоўнага данясення папскай выведкі, датаванага ліпенем 1451 г. з характэрнай назвай “Аб паганскіх забавах злога нораву каля замку Гомей, што ў Літве”.[231]
З дакумента “Аб паганскіх забавах” вынікае, што ў сярэдзіне XV ст. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага дзейнічала агентура папы рымскага Мікалая V. Агенты адсочвалі тагачаснае канфесійнае супрацьстаянне на ўзроўні як палітычных элітаў, гэтак і паспалітага жыхарства. У поле ўвагі папскага выведніка Антонія Адмаравіна трапілі і таямнічыя падзеі, што адбываліся недзе пад Гомелем. Дазволім сабе прытачыць досыць вялікі урывак з гэтага данясення (за дапамогу ў перакладзе вялікі дзякуй спадарыні Ліндзе Торбе).
“Непадалёк ад гомейскага замку месціцца вельмі вялікае поле. Яно ёсць цалкам паганскім свяцілішчам, якое дзейнічае з папушчэння гомейскага ўладара князя Свідрыгайлы (
Як бачым, стваральнікі
Песня яшчэ раз засведчыла, што народная памяць пра нетрывіяльныя падзеі далёкага 1451 г. трывала вельмі доўга. Лагічна задацца пытаннем: няўжо ў пісьмовых крыніцах, якія паходзяць з Вялікага княства Літоўскага, пра гэтыя падзеі не засталося ані згадкі? Калі б да нашага часу захаваўся “Другі Гомейскі летапіс”, падобнае пытанне было б залішнім, бо тутэйшы летапісец ніколі б не прамінуў увагаю надзвычайнае здарэнне. А вось шырокавядомыя спісы агульнадзяржаўных летапісаў і хронік (XV–XVI стст.), дзе асвятляецца фактура азначаных часоў, не ўтрымліваюць хоць бы найменшага намёку на нешта надзвычайнае, што дзеялася каля Гомеля ў сярэдзіне XV ст. У малавядомым “Тайным летапісцы вялікіх князёў літоўскіх” ёсць толькі цьмянае паведамленне, што 20 ліпеня 1451 г. “в Гомеи покрадена была коханая внуча князя Швитрыгайлы. От той несподеванки великое множество турбот размоитых стало, понеже князь хотел, абы панну тую некто з бояр обращил а высвободил. Так ся и сдеяло. Только не през моц та розум боярския, але през силу и кемност вольного чоловека гомейского. “Я ся верну. З панной”, – обецал той и слово свое, яко сталь твердое, стримал”.[234]
Хто выкраў княскую ўнучку, хто канкрэтна і якім чынам яе выратаваў, летапісец не паведаміў. У Свідрыгайлы і папраўдзе магла быць даволі дарослая ўнучка ці нават праўнучка. Усё ж гомельскі ўладар меў на той час за плячыма, паводле адных звестак, 80, а паводле іншых – амаль 100 гадоў.
Тое, што ў дакуменце “Аб паганскіх забавах” і адпаведным фрагменце “Тайнага летапісца” вядзецца гаворка пра адны і тыя ж падзеі, сумневу не выклікала. Аднак узнікла страшная дылема: якая крыніца вартая большага даверу? Даць адназначны адказ без пашырэння крыніцавай базы было немагчыма. Росшукі працягнуліся.
Князь Свідрыгайла памёр у 1452 г. у Луцку (адным са сваіх гарадоў), і таму нашу ўвагу прыцягнулі пэўныя дакументы тамтэйшага паходжання. У фрагментах “Кнігі замка Луцкага” паведамляецца пра выезд князя ўлетку 1451 г. у Гомель. Пісар Алексій Бубен акрэсліў прычыны і вынікі паездкі наступным чынам: “На замку Гомейском ся прылучила беда. Запропала гдесь без ведома внучка князя Швитригайлы. Князь призвал мужей зацных и ку отвазе схилных, абы девицу оную знайдовали. Але помощи правдивой пан приждал только от лозоходца Мариана, который изыскал панну на лузе редкостно дивном. А дивным вышменованый луг был за тым, што розмаитыми обфитостями и зверья дикавого рожаю наполненый был. Мариан той, не злякшися моцы и хитрых фортелей животин всих, а звлаща громадной ящерицы, рушился противко них и потомчас вернулся назад у Гомей з внучкой князя Швитригайлы”.[235]