“Наш плян, як зарабіць мільёны: “За бясцэнак”
Рызыкоўнае прадпрыемства, якое можа прынесьці мільёны.
«За бясцэнак па Італіі», «За бясцэнак па Швайцарыі», «За бясцэнак у Парыжы», «За бясцэнак на чэскіх курортах і ў Празе».
Можа быць перакладзены на ўсе мовы сьвету.
Дэвіз: «Толькі наважся».
…мы будзем таксама паляпшаць рэпутацыю краін. Паляпшаць стасункі паміж народамі.
Адукацыйны аспэкт – падсілкоўваньне цэласнай асобы энэргіяй.
Толькі турысты, якія дрэнна арыентуюцца, робяцца ахвярамі рабаўнікоў.
Тое самае задавальненьне за меншыя грошы. Як дазволіць сабе Манака.
Выразнасьць, абмежаваньні. Вандроўнікі павінны быць пазбаўленыя ад выбару. Маршрут на 400, 500 франкаў і г. д.
Ніякай ўсёабдымнай геаграфіі, толькі маршруты.
Мы называем толькі адзін гатэль, а іншыя – у парадку зьмяншэньня, у выпадку калі ў гэтым ня будзе вольных месцаў.
Калі там ёсьць трамвай, мы не ўключаем экіпаж. Мы рэкамэндуем дакладны час для паездкі.
Дактары…”
Наступнае дапісана рукой Кафкі:
“Ня хуткія і павольныя вандроўнікі, а групы сярэдняй хуткасьці перамяшчэньня. Вакольныя шляхі прасьцейшыя, паколькі ў выразны плян заўсёды могуць быць унесеныя зьмены.
Дакладныя сумы чаявых”.
І зноў рукой Брода:
“Ня так дакладна: напрыклад, мы рэкамэндуем даваць на гарбату таму, хто вам дапамог… З нагоды маршрутаў: нічога не паўтараецца. Толькі адна канатная дарога, але самая лепшая!
Адзеньне. Публічныя дамы. Сувэніры. Пакупкі за бясцэнак: напрыклад, шоўк у Італіі; ананасы, пірожныя «Мадлен», вустрыцы ў Парыжы. Ніякага страху адносна няправільнага абмену грошай. Бясплатныя канцэрты. Чаргаваць больш танныя дні (напрыклад, мастацкія галерэі) з дарагімі паездкамі. Дзе атрымаць бясплатныя квіткі як мясцоваму жыхару. Параплавы, другая кляса. Не баяцца трэцяй клясы ў Італіі. Мясцовы калярыт.