Книги

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры

22
18
20
22
24
26
28
30

Вядома, перад аўтарам стаяла няпростая задача: пэрсанажы мусілі быць дастаткова дарослыя, каб выжыць у такой сытуацыі. З другога боку, калі б у палескую глухмень трапілі падлеткі рознага полу, усялякае магло здарыцца. І аўтар вырашыў не рызыкаваць.

Таму віншуем: Янка Маўр здолеў праігнараваць жанчын. Але вось абмінуць Парыж яму ўсё ж не ўдалося! Неверагодна. Нават у гэтай цёмнай палескай рабінзанадзе, дзеяньне якой адбываецца проста пасярод багны, раптам усплывае парыская тэма!

Вядома, гаворка пра той эпізод, калі галодныя мальцы займаюцца кулінарнымі экспэрымэнтамі.

“Аднаго разу Віктар прынёс зялёную жабу.

– Давай пакаштуем панскай стравы, – сказаў ён.

– Ой, баюся! – скалануўся Мірон.

– А я думаю, калі паны ядуць, дык і нам можна.

– Можа, не такіх?

– Прыблізна такіх, зялёных. А калі крыху і не такой пароды, то бяды не павінна быць. Шкада толькі, што ядуць адны заднія лапкі. А гэткімі кумпякамі не наясіся.

Віктар каменем адрэзаў кумпякі і кінуў іх у агонь. Праз хвіліну выняў, памачыў у соль і працягнуў адзін Мірону. Але той адвярнуўся…”

Інтрыгуе, праўда? Наважыцца ці не? To eat or not to eat?

“ – Ты думаеш, будзе гэтак жа, як тады з зайцам? – засьмяяўся Віктар. – Не, браток, нічога лепшага цяпер ужо не дачакаешся.

Сьмела паднёс да рота, адкусіў.

– Ну, як? – з хваляваньнем спытаўся Мірон.

– Разоў у тысячу лепш за сырога зайца! – адказаў Віктар і зноў адкусіў. – Бяры, пакуль ня позна, а то ўсё зьем.

Узяў і Мірон, з агідай адкусіў.

– Ну як? – запытаў цяпер ужо Віктар.

– Не разабраўся пакуль што.

– Кусай яшчэ!

Адкусіў Мірон яшчэ, потым яшчэ і, нарэшце, усё зьеў.